Приветствую Вас Гость
Мой сайт

 

Здесь я знакомлю Вас со статьями, написанными в разное время мной и другими авторами о людях, творческой жизни, о новых книгах и событиях, которые происходили в Гомеле и за его пределами.

  

  

  

  

ПРЫЗНАННЕ

(творческий вечер поэтессы ЛидиАны 19 июня 2006 г.

в ГЦК)

  

Пад такой назвай прайшла прэзентацыя трохтомнiка паэтэсы ЛiдзiАны (Лiдзii Возiсавай) у «Арт-кафэ» Гомельскага гарадскога цэнтра культуры. Гэта вялiкая падзея не толькi у жыццi аутара, але i яе сяброу. Святочнае убранства залы завяршау стэнд, дзе былi прадстаулены выданнi з творамi паэтэсы. Цэнтрам увагi былi паэтычныя кнiгi: «Прызнанне», «Касание Перста», «Следы». ЛiдзiАна, член Саюза беларускiх пiсьменнiкау, шмат гадоу пражыла у Расii, таму пiша на дзвух мовах.

На прэзентацii з вiншаваннем i падзякай за вершы, якiя выйшлi у перыядычных выданнях i у кнiзе «Испытание Чернобылем», выступiла намеснiк начальнiка упраулення па праблемах лiквiдацii наступствау катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага аблвыканкама Л.У. Лiсюк.

Добрыя словы сказала рэдактар трох кнiг, член Саюза пiсьменнiкау Беларусi Нiна Шклярава.

Дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатау Л.Д. Нiлава звярнула увагу не толькi на пiсьменнiцкiя якасцi ЛiдзiАны, але i на яе талент, як прафесiйнага псiхолагаi народнага лекара, аб чым сведчаць водгукi людзей.

Сярод тых, хто спрыяу хутшэйшаму выхаду кнiг у свет, былi намеснiк дырэктара Буда-Кашалёускага ААТ «Аграхiмпаслугi» Г.Д. Мiхальцова i загадчыца аптэкi №174 М.Р. Вальчанка.

I, безумоуна, цёплыя словы калег па пяру, паэтау Эмы Усцiновiч, Мiхаiла Буткевiча, членау Саюза беларускiх пiсьменнiкау Генадзя Лапацiна i Ганны Атрошчанкi, Генадзя Говара i Алены Кобзевай, члена Саюза журналiстау Беларусi, лаурэата прэмii

«Залатое пяро Расii» пiсьменнiка Рыгора Андрыяуца.

Спявачка i аутар музыкi Алена Кастэнка парадавала прысутных новымi песнямi на словы вершау ЛiдзiАны.

Н.В. Малашанка, супрацоунiк i нязменная вядучая салона «На Замкавай», пры бiблiатэцы iмя А.Герцэна, сказала, што ЛiдзiАна – шчаслiвы чалавек, бо за якую б справу не узялася, тое добра i атрымлiваецца. Цi выпусцiць у свет свае кнiжкi, цi вырасцiць адной дзяцей.

Так, у Лiдзii Пятроуны старэйшы сын Сяргей – скульптар, член Саюза мастакоу Беларусi, дачка Кацярына прыехала на прэзентацыю якраз пасля абароны дыплома у БДУ. Меньшы, Чэслау – вучань Гомельскай лiнгвiстычнай гiмназii. Упэунена выступiу перад залай пяцiгадовы унук – Цiмур. Ён прачытау дзiцячы верш, якi увайшоу у новую кнiгу ЛiдзiАны «Выток».

Трэба яшчэ сказаць, што Лiдзiя Пятроуна заусёды займаецца рознымi грамадскiмi справамi. Зараз яна – кiраунiк лiтаратурна – творчага аб’яднання «Слова» пры Гомельскай спецыалiзаванай Славянскай бiблiатэцы.

Выступленнi, кветкi, спевы, гарбата, падарункi…i дабрыня сяброу – гэта усё аб’яднау з цудоуным прафесiаналiзмам вядучы вечарыны Вiктар Уладзiмiравiч Феськоу, намеснiк дырэктара Гомельскага каледжа мастацтвау iмя Н.С. Сакалоускага. Яго студэнткi – вакалiсты, сёстры Фарашан, упрыгожылi вечар сваiмi спевамi.

Вечарына удалася, бо галоунымi тут былi цеплыня, шчырасць i любоу кожнага сэрца.

  

  

Дзмiтрый Нiлау.

  

____________________________________________________________________________________________________________________

 

Літаратурныя сустрэчы, прысвечаныя творчасцi Анатоля Грачанiкава, упершыню прайшлi 8 верасня 1998 года у вёсцы Шарпiлаўка. На хаце, дзе нарадзiўся паэт, з тыя пары дабротная прыгожая шыльда. Гомельскi раённы аддзел культуры i раённая бiблiятэка зрабiлi усё з вялiкiм размахам: прыезд гасцей з Мiнску, Масквы, Бранску, Чарнiгава, Гомеля i iншых месц. Пiсьменнiкi, журналiсты, мастацкая самадзейнасць, прэса… Абед са смачнымi вясковымi стравамi… Выступленне гасцей, жыхароў вёскi, школьнiкаў. Наведванне музея, школы, высокага берага ракi Сож…Светлыя словы, светлыя ўспамiны, вершы, песнi. Свята, якое патрэбна кожнай душы, як жывая вада з крынiцы творчасцi. У чацвёрты раз лiтаратурныя сустрэчы ладзiлi ў рамках раённага Дома культуры. I вось…

 

         Вялiкая зала гарадскога цэнтра культуры ў гэты дзень была перапоўненай, цёплай, утульнай. Гамяльчане прыйшлi на вечар «Сусвет Дабрынi», прысвечаны творчасцi паэта. На сцэне – вялiкi партрэт паэта, прыгожае афармленне, кветкi, стэнд «Лiтаратурная спадчына А. Грачанiкава». За сталамiгосцi, пiсьменнiкi. Народныя мелодыi гучаць ў выкананнi студэнтаў – баянiстаў каледжа мастацтваў iмя Н. Сакалоўскага Вiталiя Грышчанка i Яўгена Мароза.

         Старшыня Гомельскага аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусі празаік Уладзімір Гаўрыловіч адкрыў вечар. Пранекнёна і цёпла ён расказаў прысутным аб жыцці паэта – земляка. Дзяцінства, апаленае вайной, вучоба ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту і вышэйшых літаратурных курсах у Маскве. Потым праца ў праўленні Саюза пісьменнікаў, у розных літаратурных выданнях… Анатоль Грачанікаў шмат пісаў і друкаваўся. Толькі пералік яго твораў і ў якіх выданнях яны выйшлі; займае сем старонак энцыклапедычнага выдання. Яго творы перакладзены на дваццаць тры мовы свету. Паэт – лаурэат трох розных пісьменніцкіх прэмій, лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. У яго творах і лірыка, і філасоўскі роздум, рамантызм і гумар. Невыпадкова імя Анатоля Грачанікава сярод зорак першай велічыні…

         Падзяліліся ўспамінамі сучаснікі і сябры паэта. Так, М.І. Афанасьеў, якога ў рэспубліцы добра ведалі як генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш“, нарадзіўся таксама, як і паэт, у вёсцы Шарпілаўка. Мікалай Іванавіч успомніў, як сядзеў у школе за адной партай з Анатолем, як сябравалі да апошніх дзён. Засталася памяць, як будучы паэт толькі спрабаваў пісаць першыя вершы. Гэта быў працавіты, дабрасумленны, шчыры чалавек і выдатны арганізатар.

         Паэт Ігар Арсенавіч Паляшук падрабязна расказаў пра пачатак сяброўства з Анатолем Грачанікавым, студэнтам БІІЧТу, з якім наведвалі разам вузаўскае літаб’яднанне. Падзяліўся з прысутнымі ўспамінамі, як той умеў звычайны бытавы эпізод прыпаднесці з філасоўскім роздумам.

         Вядучыя зачыталі тэлефонаграму вядомага празаіка краіны Генрыха Далідовіча: “Дасылаю свае прывітанне і падзяку удзельнікам Грачанікаўскіх літаратурных чытанняў. Разам з Анатолем Грачанікавым я працаваў дзевяць гадоў і светла помню яго, як таленавітага паэта, дабразычлівага, сумленнага, сардэчнага.

         Доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, загадчык кафедры літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны Іван Фёдаравіч Штэйнер падзякаваў за падтрымку і арганізацыю вечара прадстаўніка аблвыканкама Анатолія Антонавіча Каціла, які быў сярод гасцей. Штэйнер падтрымаў думку аб тым, што Грачанікаўскія літаратурныя сустрэчы трэба ладзіць кожны год, каб яны сталі традыцыйнымі, як у суседніх абласцях. А калі гаварыў пра Анатоля Грачанікава падкрэсліў, што яго балады і паэмы вылучаюцца высокай моўнай культурай, адчуваннем адзінства рытмікі, гармоніі зместу і формы.

         На яго вершы пісалі музыку І. Лучанок, Г. Вагнер, У. Буднік, С. Хвашчынскі, К. Паплаўскі і іншыя. Песні “Дударыкі”, “Белая лілея”, “Над Беларуссю – белы снег…” часта гучалі ў эфіры. Каб напомніць прысутным, прафесар праспяваў песню “Белая лілея”.

         Затым выступалі члены Саюза пісьменнікаў. Калісці блакітнавокая дзяўчына атрымала па пошце свій сшытак вершаў, які давала прачытаць Анатолю Грачанікаву. Там было некалькі яго паправак і словы, што калі прачытаў яе вершы, то хацелася спяваць іх. І прыпіска, каб яна пісала далей. Зараз успаміны паэтэсы Ніны Шкляравай, лаурэата конкурса памяці І. Мележа, пранікнуты шчырай падзякай за даўнюю падтрымку.

         Паэтэса і публіцыст Тамара Кручэнка падзялілася сваімі ўспамінамі аб творчых сустрэчах з Анатолем Грачанікавым. Запомніліся дабразычлівасць, шырыня светапогляду, сціпласць і адукаванасць паэта…

         Яўгена Калашнікава лічуць дзіцячым паэтам. Ён падрабязна расказаў пра тое, якія творы Анатоль Грачанікаў напісаў для дзяцей. Многія з іх сталі хрэстамаційнымі; увайшлі ў школьныя падручнікі па літаратуры. Паэт у пачатку васьмідзесятых гадоў стаў лаурэатам рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор для дзяцей і юнацтва (зборнік вершаў “Планета дзяцей”).

         Лаурэат міжнароднай прэміі Баяна, празаік і драматург, Васіль Ткачоў. Ён з удзячнасцю ўспомніў эпізоды сустрэч з паэтам, як той заўсёды дапамагаў сваім таленавітым землякам нават у бытавых пытаннях. Анатоль Грачанікаў быў шырокай пяшчотнай душы чалавек. Васіль Юр’евіч прапанаваў аднавіць прэмію А. Грачанікава па выніку конкурсу сярод паэтаў.

         Алег Ананнеў – прызнаны ў рэспубліцы мастацтвазнаўца, паэт. Яго пяру належаць грунтоўныя артыкулы пра мастакоў і пісьменнікаў. Цікавы расказ пра пераклады на іншыя мовы свету твораў паэта, ён закончыў з артыстычна прачытаным вершам “Слова”, які раней пераклаў на рускую мову І. Бурсаў.

         Паэта Міхася Болсуна ведаюць землякі як журналіста, які доўгі час працаваў на Гомельскім тэлебачанні і радыё. Анатоль Грачанікаў – яго любімы паэт. І ў гэты дзень, у гэтай зале, у гонар свайго 65-годдзя ён атрымаў з рук У. Гаўрыловіча Грамату Саюза пісьменнікаў Беларусі і Грамату Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, кветкі і апладысменты ўсіх прысутных. І яшчэ ў падарунак песню на словы А. Грачанікава “Зацалую, замілую…”. Музыку напісала самадзейны кампазітар Алена Кастэнка. Гэту і песню “Вальс развітальны” Алена Іванаўна выканала разам з Дзмітрыем Нілавым.

Дарэчы, Дзмітрый двойчы дэбютаваў у гэты вечар. У намінаціі спевака і паэта. Другім дэбютантам быў першакурснік Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф. Скарыны Алесь Бараноўскі. Нядаўні выпускнік Цярухскай СШ добра заявіў пра сабе як паэт і добы арганізатар.(Д. Нілаў і Бараноўскі узначальваюць работу літаб’яднання маладых творцаў «Крылаты панядзелак»).

         Лірычна – цёплы вечар падыходзіў да завяршэння:

- Па законах дабрыні і гармоніі жыў Анатоль Грачанікаў і яго паэтычны свет. У адной з кніг ён сказаў так:

 

Я веру, што ўсё мае меру:

І рэчы, і ночы, і дні,

І толькі не мае памеру

Бясконцы сусвет дабрыні…

        

         Вядучыя Віктар Фяськоў (намеснік дырэктара Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага) і Лідзія Возісава (член Саюза пісьменнікаў Беларусі) развітваюцца з прысутнымі і…запрашаюць усіх выступаўшых ў кафэ на «Грачанікі» (бліны з грэчкі).

         Трэба сказаць, што сваю фінансавую падтрымку вечару зрабіў асабіста дырэктар фірмы “Азбука камфорту” Андрэй Уладзіміравіч Ляонаў. Дзякуючы гэтаму былі зроблены афішы, буклеты пра А. Грачанікава, вячэра для гасцей.

         Хочацца спадзявацца, што грачанікаўскія літаратурныя сустрэчы толькі набіраюць сваю моц.

 

 

Вера Бархатава.

 

 

Наши легенды

 

ЮРИЙ ФАТНЕВ 

          

Юрий Фатнев – поэт известный. И не только своими стихами, но и романами: «Убегающий лось», «Кумиры творяху»… Занимательны его эссе и публицистика.

       Член Союза писателей Беларуси, автор нескольких десятков книг, вышедших в центральных издательствах России, победитель многих литературных конкурсов – Юрий Сергеевич Фатнев по праву может называть себя русским писателем. И не только потому, что пишет на русском языке. Просто его произведения русские, как по духу, так и по сути своей. Об этом говорят даже названия книг: «Ещё раз оглянусь на Отчизну», «Русская печаль», «Сны земли» и другие.

Да и сам Юрий Сергеевич – человек-легенда. Некоторые эпизоды из его жизни отражены в таких его романах, как «Брянские волки», «Наброда», «Содомия». А необычные истории из повседневной жизни легли в основу кинофильма об этом талантливом писателе. 

 

  

ОПЯТЬ ПОД БЕРЁЗОЮ КРУЖКА…

 

Опять под берёзою кружка

До краешка соком полна.

Считает мне годы кукушка,

Считает с утра дотемна.

 

Какая земля мне досталась!

Взамен ничего не проси.

Я крикну, не веря в усталость, -

Лишь эхо пойдёт по Руси!

 

Я русский! Я радуюсь чуду!

Пусть ломит столетие. Пусть.

Но я никогда не забуду:

Моя родословная – Русь!

 

Грозите мне адом и раем,

Зажмите в железо, в бетон.

А я всё равно вырастаю

До звёзд из минувших времён!

 

Пусть стану песком или глиной,

Но всё же из русских небес

Не вышибить клин журавлиный

Тоски, пролетающей здесь.

 

Погибну – не надо закуски

В хмелеющий день похорон.

Ах, всё потому, что я русским

На этой планете рождён.

 

И скажут друзья, дескать, кружка

Мной выпита в жизни до дна.

Считает мне годы кукушки,

Считает с утра дотемна.

 

 

  

ЧЁРНАЯ РУБАХА

 

Я чёрную рубаху залатаю –

И будет вновь рубаха золотая.

 

Её одену – жизнь начну сначала,

Ведь с ней узнал я чёрных дней немало.

 

Рубаха эта, чёрная рубаха

На мне сидела мрачная, как птаха.

 

Стирал рубаху – время всё летело,

Но жизнь моя нисколько не светлела.

 

Рубаха эта, чёрная рубаха

На мне сидела мрачная, как птаха.

 

Так почему расстаться с ней нет силы?

Навеки в ней запомнился я милой.

 

Ждала она – приду в рубахе белой,

Но мимо, мимо лебеди летели…

 

И скоротать мне не с кем час вечерний.

Одна рубаха мне осталась верной.

 

Рубаха эта, чёрная рубаха

На мне сидела мрачная, как птаха.

 

Я чёрную рубаху залатаю –

И будет вновь рубаха золотая!

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Форма входа
Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Друзья сайта
  • Создать сайт
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Все проекты компании
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0